"Мы памятаем, мы ганарымся!"

05.05.2023

Ёсць у нашым жыцці падзеі, якія перапаўняюць душу радасцю і шчасцем за ўсіх людзей, за сваю краіну. Галоўная з іх - гэта Дзень Перамогі. Свята міру, свята памяці.
У нашай ІІ рознаўзроставай групе да свята былі аформлены папкі з ілюстрацыямі і вершамі, прысвечанымі гэтаму святу. Дзеці намалявалі малюнкі, вырабілі віншавальныя паштоўкі, здзейснілі экскурсію да помніка загінуўшым воінам - аднавяскоўцам. Выхаванцы ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка і мемарыяльнай пліты з прозвішчамі і імёнамі салдат, якія не вярнуліся з вайны. Памяць аб нашых абаронцах жыве, пакуль мы пра гэта памятаем і гутарым.